Лукашэнка сустракаецца з Сікорскім па справе СПБ
Як піша польская “Gazeta Wyborcza”, сустрэча адбудзецца ў Кіеве на інаўгурацыі ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча. Размову зыніцыянаваў польскі міністр, піша interia.pl.
Сікорскі мае прад’явіць дзве ўмовы, дзякуючы якім можна прыйсці да пагаднення. Па-першае, легалізацыя абодвух саюзаў палякаў у Беларусі: таго, якім кіруе Анджаліка Борыс, і таго, якім кіруе Станіслаў Семашка. Па-другое, падзел маёмасці саюзу напалову.
Радаслаў Сікорскі раніцай размаўляў са сваім беларускім калегам, міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Польскі міністр застаўся задаволены размовай: ён бачыць шанец на стварэнне працоўнай групы па вырашэнні праблемаў.
Сікорскі прад’явіў дамову non paper, г. зн. неафіцыйны дакумент з асноўнымі ўмовамі пагаднення.
Рэзалюцыю супраць пераследаванняў палякаў у Беларусі мае прыняць і Еўрапейскі Парламент. Галасаванне адбудзецца не раней, чым праз 2 тыдні.
Здымак з www.gover.pl