«Струны душы» Таццяны і Ігара Пярвухіных

У аддзеле мастацтва бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ўчора прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы. Як паведаміла ТС загадчыца аддзелам Лілія Леанідаўна Хадароўская:

>

Жаночыя ўпрыгожванні

– Прадстаўленыя вырабы – сапраўдныя творы мастацтва. Яны захапляюць шматлікасцю колераў і прыгажосцю формаў. У іх аўтары спалучылі скуру, жывапіс і чаканку. Дадаюць настрою і фота прыроды, некаторыя з якіх прадстаўлены ў скураных рамках.

Скураная вокладка

Усё гэта стварае цудоўную і прыемную атмасферу, ад якой гарадзенцы змогуць атрымліваць асалоду яшчэ на працягу двух месяцаў – пакуль будзе доўжыцца выстава.

Фота аўтара