Пераехаў і ўцёк

|

Кіроўца “Фальксвагену” паведаміў брату, што сутыкнуўся ўвечары ў суботу на дарозе з касуляй, якая і пашкодзіла машыну. На пошукі вінаватага ў трагічным здарэнні міліцыі спатрэбілася менш за суткі.

Дарэчы, у самой Лідзе і таксама ў суботу з месца аварыі ўцёк і яшчэ адзін кіроўца, які пераехаў пешахода. І ў гэтым выпадку схавацца ад пакарання не атрымалася. У дачыненні да абодвух кіроўцаў будзе заведзена крымінальная справа за пакіданне ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў у небяспечнай для іх жыцця і здароўя сітуацыі.

Таксама ў суботу да дарозе паміж Скідалям і Гродна пад коламі аўтамабіля загінуў 67-мі гадовы гарадзенец.