Абвал у кватэры

|

У ноч з 19 на 20 снежня ад жыльцоў паступіла паведамленне аб абвале часткі перакрыцця ў кватэры дома, збудаванага ў 1912 годзе, паведамляе БЕЛТА. Як высветлілася, адбыўся частковы абвал бэлькі перакрыцця ў адным з пакояў кватэры на трэцім паверсе. Плошча абвалу склала 18 кв.м. У кватэры пражывае тры чалавекі. На момант абвалу сям’я знаходзілася ў іншым пакоі.

Агляд памяшкання паказаў, што няма небяспекі разбурэння астатніх канструкцый. Жыхары кватэры часова расселены ў рэзервовыя нумары гарадской гасцініцы. Вядзецца аднаўленне перакрыццяў.