Спяваць з-за кратаў не забароніш
Вакальна-інструментальны ансамбль “Срок”, створаны у Ваўкавыскай калоніі, прайшоў у фінал конкурсу аўтарскай песні сярод арыштантаў. Творчыя спаборніцтвы арганізавалі па ўсёй краіне дэпартамент выкананння пакаранняў МУС, БРСМ і радыёстанцыя “Пілот FM”. У песні ваўкавыскіх арыштантаў “Не падайце, зоркі” ёсць усе шанцы трапіць у эфір, паведамляецца ў “Вечернем Гродно”. А потым, калі яна спадабаецца слухачам, кампазіцыя трапіць у дыск з лепшымі песнямі заключаных.