Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы
Мерапрыемства прайшло па традыцыйнай праграме: наведванне Якушоўкі (радавой сядзібы Каліноўскіх), «алеі герояў» у Свіслачы і магілы Віктара Каліноўскага – брата Кастуся.
Скончылася сустрэча неафіцыйнай часткай у лесе, якую арганізавалі мясцовыя актывісты: прамовы, песні, цёплая юшка, трэск вогнішча, водар мясцін, у якіх нараджаюцца героі… Усё гэта захаваецца ў памяці. А каб было больш надзейна, Янка Лялевіч прадубляваў выбраныя моманты з дапамогай свайго чароўнага фотааб’ектыву.
|
|
|
| На могілках | Бард В. Жамойцін заахвочвае публіку |

Прыкметы сучаснасці і вечнасці: вогнішча і мабільная сувязь – браты-блізняты

Амаль партызанская кухня
|
|
|
| Алея катаў і герояў | Каваль Юрась Мацко каля адноўленага ім крыжа |

Маеш рацыю, малады беларус!

>
Адваротны бок мерапрыемства…

Сцежкі свабоды
Фота Янкі Лялевіча




