«Будзьма!» збірае сяброў — выйграй запрашэнне на святочную імпрэзу

|

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.

 

Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашэнняў.

 

Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі «Будзьма беларусамі!». Глядзіце пытанні на www.budzma.org , дасылайце адказы на [email protected] і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні).

 

Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі «Будзьма беларусамі!» Імпрэза адбудзецца 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала «Мінск»

 

Пытанні першага этапу:

1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія «Будзьма беларусамі!»?

а) «Зваротны адлік» (АНТ)

б) «Падарожжы дылетанта» (Першы канал)

в) «Пра мастацтва» (ЛАД)

г) «Новыя падарожжы дылетанта» (СТБ)

д) «120/80 weekly» (Першы музычны)

 

2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску?

а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)

б) Марыінскі Архікафедральны касцёл

в) Свята-Петра-Паўлаўская царква

г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха)

д) Дом-музей І з’езду РСДРП

 

3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі «Пакутны век»?

а) Васіль Якавенка

б) Алесь Пашкевіч

в) Максім Гарэцкі

г) Севярын Квяткоўскі

д) Іван Мележ

 

4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства?

а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну

б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну

в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну

г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну

д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну

 

5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага?

а) «51»; б) «9»; в) «13»; г) «69»; д) «48»

 

Фота baj.by