Тэлемедыйнае валанцёрства: гарадзенцаў запрашаюць на год жыць і працаваць у Нямеччыне

|

Дзе: Веццін, Нямеччына

Калі: травень 2017- травень 2018

 

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

-навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;

– пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;

-навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;

-атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

-узрост – ад 17 да 30 гадоў;

-моцная матываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыа-адукацыі;

-уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;

-добрае валоданне нямецкай мовай.

 

Умовы:

– пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;

-праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-практаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.

-фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на электронную скрыню [email protected]Дэдлайн – 5 верасня.

Чытаць уражанні гарадзенскіх валантэрак, якія зараз працуюць у праекце, можна тут і тут.