Справа ёсць справа, але сяброўства даражэй. Як у Гродне працуе бізнес, што пачынаўся з сацыяльных праектаў
Дом 46 – прастора крэатыву і бізнесу
Дом 46 на вуліцы Лелявеля вядомы гарадзенцам найперш як пляцоўка, што часта прымае ў сябе цікавыя імпрэзы. Вечары з артыстамі ды музыкамі, выставы, кінапрагляды ці сустрэчы TED-суполкі – месца пад гэтым гасцінным дахам хапае ўсім.
TEDxYouth зноў у Гродне: шэсць натхняльных ідэй, здольных змяніць бачанне свету
Са словаў гаспадыні дома, Жаны Рамановіч, каб мець магчымасць праводзіць сацыяльна значныя і па-большасці дабрачынныя імпрэзы, частка плошчаў будынка здаецца ў арэнду. Такім чынам, прыбыткі дапамагаюць кампенсаваць выдаткі на бясплатныя мерапрыемствы.
“Зараз у залах дэманструецца выстава пра Варлама Шаламава. Думаю, з яе многія гарадзенцы адкрылі для сябе таорчасць гэтага чалавека. Пару дзён таму тут праходзіла сустрэча для дзяўчат, што хочуць пачаць уласную справу – вольных месцаў амаль не засталося”, – распавяла Жана Рамановіч.
Жыць ці пісаць. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву
А пачаўся бізнес з таго, што дачка гаспадыні, акторка тэатра лялек Яўгенія Рамановіч разам з калегамі хацела вучыць людзей танцаваць.
Вакол суполкі танцораў у хуткім часе згрупаваліся і іншыя творчыя ды ініцыятыўныя людзі горада. А рэалізаваць іх памкненні дапамог менаіта бізнес-падыход да справы.
Дом, дзе будзе жыць мастацтва. У Гродне рыхтуюць да адкрыцця новую творчую прастору
Як Антось ды Наста “дагуляліся” да бізнесу
Пачаткам уласнай справы для Антося і Насты Янкаўскіх стала гульня, якую яны самі прыдумалі. Першая беларуская настолка “Паўстанцы” ўзнікла як ідэя цікава пабавіць час разам з сябрамі.
Гульцы такую забаву ўхвалілі і нават выказалі жаданне мець яе ў сябе. Прааналізаваўшы сітуацыю з коштамі друку, Янкоўскія прышлі да высновы, што большы тыраж зробіць кожную адзінку гульні таннейшай. То бок, пачалі мысліць як бізнесоўцы. Пытанне фінансавання вырашылі за кошт уласных сродкаў – уклалі ў праект свае “вясельныя” грошы.
“Ідэя “Паўстанцаў” з’явілася напярэдадні 150-гадовага юбілея паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага і да святкавання мы паспелі яе выдаць. Гульня разышлася нават без асобай рэкламы – так што выдаткі ўдалося “адбіць” – і сямейны бюджэт не пацярпеў”, – расказвае Антось Янкоўскі. Пазней адкрылі краму настольных гульняў “Кубік”, а зараз маем яшчэ і невялікае выдавецтва, дзе самі друкуем гульні. Сродкі на іх выданне дапамагаюць збіраць людзі, зацікаўленыя іх набываць. “Мова” і “Гаспадар цмокаў” фінансаваліся праз краўдфандынг.
Сяброўскія сувязі з тымі, хто любіць пагуляць у беларускія настолкі, дапамагаюць рабіць гульні больш цікавымі і прывабнымі. Зараз у “Кубіку” ствараецца новая гульня пра экалагічны лад жыцця і, у прыватнасці, пра сартаванне смецця – “Экамонстры”. Намаляваць сваіх экамонстраў можна пад час пробных гульняў. “Самыя ўдалыя малюнкі будуць выкарыстаны для картак настолкі”, – запэўнівае Антось.
Сезон скончыўся, а забавы працягваюцца. Тэатр лялек у святочным настроі сышоў на канікулы
Сацыяльнаму накірунку яны, аднак, не здраджваюць – зараз штотыдзень праводзяць каля тэатра лялек бясплатныя гульнятэкі для гарадзенцаў, летась ладзілі вечарыны з этнатанцамі ў яблыневым садзе каля замка.
Гарадзенскія танцы з пахам яблыкаў: вечарыны ў замкавым садзе набываюць папулярнасць
Ды і сустрэчы з цікавымі людзьмі, што ладзяцца ў “Ц” – месцы, дзе супольна працуюць адразу тры беларускія крамы, яны таксама не абмінаюць.
Партал – месца, дзе можна купіць (вольны) час
“Мы адмыслова не называлі гэтае месца “антыкавярняй, – кажа Іван Петушок, кіраўнік цэнтра адпачынку і развіцця “Партал”, – бо “анты” – гэта “супраць”, а мы якраз не супраць новых ідэяў і самых розных спосабаў развівацца ў вольны час.
Таму “Партал” гэта магчымасць за невялікія грошы цікава адпачыць з сябрамі за гульнямі, узяць удзел у майстар-класах, кінапраглядах ці лекцыях. А кава ці гарбата і печыва “падсалодяць” той адпачынак.
“Пачалося ўсё з таго, што мы з сябрамі любілі гуляць у настолкі, – распавёў Іван Петушок. – І пакуль нас было пяцёра ці шасцёра, праблем не было – збіраліся ў кагосці дома”. Але суполка пачала расці, ахвотных пагуляць рабілася ўсё больш і неўзабаве прыйшлося думаць пра большае памяшканне. Тады знашоўся “гасцінны” спортзал у падвальчыку, дзе дазволілі збірацца, а пазней каманда задумалася і пра больш камфортныя ўмовы. Каб арэндаваць памяшканне і абсталяваць усё адпаведна з заканадаўствам, прышлося стаць прадпрымальнікам, а гульня з хобі переаварылася ў бізнес.
У Гродне адкрываецца новае антыкафэ з настолкамі, олдскульнай прыстаўкай і бібліятэкай
Ахвотных “купіць час”, меркаваннем Івана, у Гродне шмат – інтэлектуальныя гульні зараз акурат у трэндзе. Што да сацыяльнага складніка бізнеса, то асобна яго вылучыць не атрымліваецца: “Мы пачыналі як сябры, і ўсе, хто да нас прыходзяць – гэта нашы сябры. Калі нехта не можа заплаціць грашыма, то знаходзім адпаведнае выйсце – можа, гэты чалавек захоча паваланцёрыць на нашых імпрэзах, ці іншым чынам дапамагчы”.
Частка мерапрыемстваў “Партала” праводзіцца і з вольным доспупам для наведвальнікаў. Праз адну з такіх сустрэч, лекцыю па урбаністыцы, Іван і сам патрапіў на праект “Горад”, што трансляваўся на ўсю краіну.
“Там сабраліся людзі, што хочуць зрабіць жыццё ў горадзе цікавейшым, а яго прастору – зручнай і сяброўскай. Я шмат новага там даведаўся, і гэта натхняе працягваць справу”.
***
Артыкул створаны групай журналістаў з розных рэгіёнаў у межах фестывалю “БАЖынкі-2016”, што адбыўся 19-20 жніўня. Фестываль штогод праводзіцца на розных пляцоўках, сёлета ён прайшоў у Гродне. Сярод тэмаў, над якімі працавалі ўдзельнікі: мульціканфесійнасць горада, захаванне гістарычнай забудовы ў гарадской прасторы, асаблівасці жыцця на мяжы і бізнес, што пачаўся з сацыяльных праектаў.
align=”” width=”725″ height=”480″ >
Фота: Андрэй Павук
Відэа: Аляксандр Зянкоў
Больш артыкулаў, напісаных цягам фестываля “Бажынкі-2016”:
І ўцячы лягчэй, і беспрацоўе не страшнае. Як жыць на памежжы
Яўген Бяласін: “Сто слоў пра Горадню пісаліся лёгка і хутка”
Беларускі Вавілон на хвалях часу: шматканфесійная Гародня вачыма журналістаў