Залева падтапіла дамы і падворкі ў Гродне і Навагрудку

|

У Гродне ваду адпампоўвалі з падвалаў прыватнага дома па вул. Баброўскага, пяціпавярховіка па вул. Камарова, абласнога кардыёдыспансера па Болдзіна і з двара на плошчы Тызенгаўза.

 

У Навагрудку падтапіла падвалі чатырох шматкватэрных дамоў па вул. Драздовіча і Гродзенскай.

 

Таксама вада запоўніла двор прыватнага дома на завулку Ціхім у Скідзелі.

 

Ліквідавалі наступствы залевы 4 адзінкі тэхнікі і 16 супрацоўнікаў МНС, 6 адзінак тэхнікі і 18 супрацоўнікаў ЖКГ.

 

 

Па дадзеных «Гроднаэнерга» ў вобласці без электрычнасці было 47 населеных пунктаў у Навагрудскім, Лідскім і Воранаўскім раёнах, 6 фермаў і 89 трансфарматарных падстанцый. Сярэдняя працягласць адключэння – 46 хв.

 

У сувязі з працягам дажджоў рэкамендуецца закрываць вокны, паркаваць аўто ў бяспечных месцах. У месцах, якія рэгулярна падтаплівае, рэкамендуецца загадзя выкапаць адводныя каналы для вады. Варта ўстрымацца ад паездак і знаходжання на вуліцы.