“Калі сканчаюцца грошы – прыходзяць вобразы”. Гарадзенскі мастак арыгінальна сустрэў дэнамінацыю
Здымкі праходзілі ў Гродне і Лідзе. У сюррэалістычным відэа прадстаўлены жывёлы – героі беларускіх грашовых знакаў 1992 гады выпуску – якія гуляюць по лесе i горадзе.
“Калі сканчаюцца грошы – прыходзяць вобразы. Вось і да мяне прыйшлі зайцы з бабрамі. Часу на гэтую працу ў мяне сышло не так ужо і шмат. Усё пачалося з эскізаў, а скончылася здымкамі. Рады, што людзі ацанілі працу, хоць многае з задуманага не трапіла ў відэа. Ствараць ролік мне дапамагалі мае сябры – шылі касцюм, рабілі шлем, а таксама зводзілі трэк”, – распавёў Эміль.
Акрамя малявання, кіно і музыкі Эміль працуе ў напрамку 3D-мэпiнгу – 3D-праекцый на фізічных аб’ектах з улікам іх геаметрыі і месцазнаходжання ў прасторы. Некаторыя працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях.
Відэафакт: мэпінг на фасадзе палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне