Танцы, танцы, танцы: як забаўляліся на Фестывалі нацыянальных культур у парку Жылібера

|

Мінскі калектаў “Bassdance” і яго гродзенскі філіял парадавалі гасцей фестывалю ірландскімі танцамі. Дзяўчыны то быццам лёталі ў паветры, то гучна адбівалі рытм абцасамі. Акампанавалі танцорам дзяўчаты-баяністкі.

 


 

Стэндаперы з розных гарадоў жартавалі пра жыццёвае: дзяўчат, адносіны, сям’ю, сяброўства, працу.

 


 

Пасля выступілі замежныя студэнты з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. На сцэну выходзілі прыезжыя з Шры-Ланкі, Туркменістану, Індыі. Яны спявалі песні і зачытвалі рэп, танцавалі народныя танцы.

 


 

Студэнты Гродзенскага дзяўжаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы спявалі песні і правялі дэфіле мадэляў, якія прадставілі калекцыю галаўных убораў з відамі гістарычных славутасцяў горада. Таксама на сцэне выступілі навучэнцы школы чэрлідынга і сучаснага танцу “Dartly”. У канцы вечара танцоры запрашалі танцаваць з імі і паказвалі простыя рухі, якія паўтараў ўвесь натоўп.