Знішчальнікі прызямліліся ў Лідзе
Усяго ў двухэтапных беларуска-расійскіх аператыўна-стратэгічных вучэннях «Захад-2009», якія пройдуць 18—29 верасня, возьмуць удзел каля 12.500 ваеннаслужачых, у тым ліку каля 1.800 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу.
У ходзе вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Асноўныя дзеянні ў рамках вучэнняў будуць арганізаваны ў Гродзенскай вобласці на палігоне 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Гожы і авіяцыйным палігоне 206-й штурмавой авіябазы «Нёман».
Між тым, далёка не ўсе беларусы ўспрымаюць гэтую падзею, як простыя вайсковыя вучэнні. Напрыклад, тыдзень таму ў Мінску адбылася акцыя «супраць расійскай акупацыі», удзельнікі якой, па традыцыі, былі арыштаваныя і аштрафаваныя.
Паводле інф. БелаПАН
На фота (http://avia-museum.narod.ru): знішчальнікі СУ-27