Фотафакт: На Гарадзеншчыне жывуць плямістыя алені, якія ў будучыні могуць выцесніць мясцовыя віды
Для Беларусі, які і для ўсёй Еўропы, гэта від-інтрадуцэнт. Абарыгенныя папуляцыі жылі толькі ва Усходняй Азіі, а сюды іх прывезлі больш за 150 гадоў таму для аздаблення паркаў арыстакратаў і павелічэння паляўнічых відаў. Цяпер гэты від жыве ў многіх краінах прыроды.
Плямістыя алені канкуруюць з мясцовымі відамі аленяў, ласёў і казуль. Магчыма, у бліжэйшыя дзясяткі гадоў новы від капытных заменіць старыя, што спрадвеку жылі тут.