Музей – сэрца ўніверсітэту

| Без катэгорыі

Шмат чаго атрымалася зрабіць па зборы матэрыялаў і захаванню гісторыі ВНУ. Але, як лічаць ва ўніверсітэце, атрымалася далёка не ўсё, што хацелася. Наперадзе – доўгае падарожжа па сцежках 70-ці гадовай гісторыі навучальнай установы №1 у Гродна.

 

Сёння музей гісторыі запатрабаваны і студэнтамі, і выкладчыкамі, і гасцямі. Дзверы музея заўсёды адчыненыя і для школьнікаў і жыхароў гораду. За 5 гадоў музей наведалі больш за 40 тысяч чалавек. Паспяхова працуюць відэа- і фотастудыя. Музей збірае па драбніцах гісторыю ўніверсітэту, і гэтая праца не застаецца не ацэненай.

 

З кнігі водгукаў:

 

Марозаў Сяргей, «Студэнт гораду – 2005 г.»: Вельмі рады, што ў нашым універсітэце ёсць такі музей, якім можна ганарыцца і не сарамецца гаварыць пра яго ў іншых ВНУ… Мне пашчасціла прыкласці і сваю руку да афармлення музея.

 

Купрыян Алена, выпускніца: Дзякуй за цікавую інфармацыю падчас экскурсіі па музеі, толькі хацелася, каб усё сказанае і сфатаграфаванае стала даступным для большай колькасці людзей. Думаю, інфармацыяй аб Гродзенскім універсітэце павінен валодаць кожны жыхар гораду.

 

Ярмакоў У. Р., доктар педагагічных навук, дацэнт ГДзУ імя Ф. Скарыны: Захоплены музеем гісторыі Гродзенскага дзяржуніверсітэта і запалам яго кіраўніка. Выдатна, што актыўнасць выкладчыкаў і іх дасягненні будуць уплываць на студэнтаў, ствараючы магутную сацыяльную злучанасць тых, хто вучыўся і вучыў у ГрДзУ. Але тое, што ў музеі ствараюцца фільмы аб людзях універсітэту – прыемная і дзіўная навіна.

 

Мямін У.Я (дацэнт кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ), Карэўскі А. Я. (дэкан факультэта біялогіі і экалогіі ГрДзУ ім.Я.Купалы): Прайшло 10 гадоў. Мы сустрэліся, такія розныя, але ў той жа час пры сустрэчы зноў студэнты.…Дзякуй Музею, што ён вярнуў нас у юнацтва, бестурботныя студэнцкія гады… Зараз у нас ёсць месца, куды мы заўсёды (нават у суботні вечар) можам прыйсці і пакінуць свой маленькі, але гістарычны след.

 

Шубін А. А., прадстаўнік АБСЕ, Масква: Першае адчуванне, што музей – сэрца ўніверсітэту.Такі музей выхоўвае моладзь, забяспечвае пераемнасць пакаленняў. Выдатныя экспанаты. А супрацоўнікі – проста закаханыя і ва ўніверсітэт, і ў музей.

 

Рачэўскі С. Р, Жалезнякова З. Р., Некрасава Н. М., прарэктары і начальнік навучальна-метадычнага аддзела Брэсцкага дзяржуніверсітэту імя А.С. Пушкіна: Усё, што ўбачылі і перажылі душой тут, выяўляем адным словам – ЗАХАПЛЕННЕ. З’яжджаем з ідэяй адкрыць такі ж музей ніжэй па мерыдыяне – у Брэсце. Лявонаў В. М., старшыня УФКіС «Спартовы хакейны клуб «Рытм»: Аналагаў музею няма не толькі ў г. Гродна, але і ў рэспубліцы. Ён мае вялізны выхаваўчы патэнцыял і патрыятычную скіраванасць, натхняе нашу каманду на заваяванне новых спартовых вышынь, бо шмат членаў клубу атрымліваюць адукацыю ў ГрДзУ імя Янкі Купалы. І апошні запіс… Прошын Г. А., выпускнік факультэту фізікі 1980 г.: Музей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы – гэта цуд, які адбыўся. Кожны, хто паважае сябе, павінен ведаць гісторыю свайго гораду і сваёй ВНУ. Па матэрыялах універсітэцкага сайту