У Гродне праходзіць конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”
Працы ўдзельнікаў конкурсу цешаць усіх наведвальнікаў выставы. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца мадэлі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Конкурс праводзіцца ўжо не першы год. Яго мэты – прапаганда правіл бяспекі жыццядзейнасці, навучанне дзяцей навыкам асцярожнага абыходжання з агнём і паводзінам у экстрэмальных сітуацыях.
“У Гродне мы выбіраем працы ў васьмі намінацыях. Дзеці могуць паказаць сябе як ва ўменні майстраваць, так і ў творчасці. Таксама праз конкурс мы папулярызуем прафесію выратавальніка-пажарнага“, – распавёў начальнік цэнтра прапаганды Гарадзенскага ўпраўлення МНС Уладзімір Маслаў.
Пасля абласнога этапу, які будзе праходзіць да 15 красавіка, працы паедуць на рэспубліканскі фінал. Работы, якія не пройдуць далей, будуць выкарыстаныя ў мерапрыемствах, на якіх будзе выстаўляцца пажарная тэхніка. Таксама сёлета паўстане фотаальбом усіх работ, а самыя прыгожыя з’явяцца на каляндарыках.