У гарадзенскім заапарку папаўненне ў сямействе лам

Летась кіраўніцтва купіла самца. Работы ў яго хапала – цэлых тры самкі. І вось ужо маем папаўненне. Акрамя двух ужо народжаных, чакаем яшчэ трэцяга малога“, – распавёў заатэхнік Анатоль Саўчык.

 

Роды ў першых дзвюх самак прайшлі паспяхова. Увечары 25 сакавіка нарадзіўся Марцін, а на наступы дзень з’явіўся яшчэ адзін хлопчык, імя якому яшчэ не прыдумалі.

 

 

І мамы, і малыя адчуваюць сябе добра. Пакуль дзеткі п’юць толькі малако. А наогул ламы траваедныя, яны кормяцца зелянінай і саломай”, – дадаў Анатоль. Бацька нованароджаных імкнецца не выходзіць са свайго вальера, а калі выходзіць, то толькі каб адагнаць людзей. Можа і плюнуць – так ён імкнецца засцерагчы дзяцей ад чужых.

 

Лама – паўднёваамерыканская млекакормячая жывёла (сысун) з сямейства вярблюдавых, прыручаная індзейцамі Анд. Нягледзячы на адсутнасць гарба, у лам шмат агульных рысаў з вярблюдамі. Ламы добра размнажаюцца ў няволі. Цяжарнасць у самкі доўжыцца 10-11 месяцаў.