Міністр замежных спраў сустрэўся з польскай меншасцю ў Гродне і Ваўкавыску
– Мы прапануем такія рашэнні беларускім уладам і іх экспертам, каб вы зноў змаглі законна працаваць, – звярнуўся да прысутных міністр Вашчыкоўскі.
Сустрэча з актывістамі польскіх арганізацый у консульстве
Анжаліка Борыс, старшыня Галоўнай Рады Саюза палякаў, ацэньвае, што пачаўся новы этап у польска-беларускіх адносінах. – Дай Бог, каб гэты дыялог прынёс якія-небудзь вынікі, – сказала Анжаліка Борыс.
“Я тутэйшы”. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Гродна
Вашчыкоўскі сустрэўся таксама з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці
Каталіцкі біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч на сустрэчы з міністрам казаў пра неабходнасць адзінства. – Мы молімся, каб тут у Беларусь, на Гарадзеншчыне, а таксама ў краіне было адзінства, – сказаў біскуп.
Міністр пасля сустрэчы з палякамі ў Гродне накіраваўся ў суседні Ваўкавыск, адкуль паходзіць яго сям’я з боку маці. Гэта апошняя кропка двухдзённага візіту ў Беларусь. Вашчыкоўскі пабываў там, сярод іншага, у мясцовай польскай школе (на фота ніжэй).
Фота: Sebastian Indra / MSZ