Фотарэпартаж: Дызайнер і філолаг сталі містэрам і міс Купалаўскага ўніверсітэта

|

У самы апошні момант стала вядома, што адна канкурсантка не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за хваробы. Яе хлопцу давялося быць без пары, але гэта на конкурс не паўплывала. Усе ўдзельнікі выступілі перад журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі і іншыя прадстаўнікі ВНУ. Ацэньваць студэнтаў журы прыйшлося ў спартыўным, народным і творчых нумарах.

 

 

Пасля доўгага галасавання строгія суддзі конкурсу выбралi пераможцамі студэнтку філалагічнага факультэта Маргарыту Мартынаву і студэнта факультэта мастацтваў і дызайну Глеба Храпавіцкага. Акрамя галоўнага прыза – кароны і шляпы – містэру і міс ўручылі па тры мільёны беларускіх рублёў.

 

Містэр патраціць свае грошы на падарунак дзяўчыне, а міс яшчэ не прыдумала, як распараджацца выйгрышам.