АДКАЗ НА КАМЕНТАР

Штогод гарвыканкам праводзіць з 1марта па 1 верасня агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне гарадскога асяроддзя паміж раёнамі горада. У конкурсе ёсць розныя намінацыі: «Лепшы аб’ект гандлю», «Лепшая ўстанова адукацыі», «Лепшы балкон», «Лепшая дашкольная ўстанова» і інш.

Каб прыняць удзел не трэба ніякіх заяваў, проста патэлефануйце або прыйдзіце ў Кіраванне Капітальнага Будаўніцтва. Скажыце, чым вы можаце іх пацешыць і чакайце госцяў. Пераможцаў конкурсу чакаюць грашовыя ўзнагароды. Пераможцам агляду-конкурсу ў 2008 годзе прызнаны Ленінскі раён горада Гродна. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту.

Святаслаў ЛЯЎЧУК