Пад Гродна рыбак праваліўся пад лёд

|

Рыбак праваліўся пад лёд у 30 метрах ад берагу і пачаў тануць. Супрацоўнікі МНС выцягнулі яго з дапамогай выратавальнай дошкі і вяроўкі. Пацярпелага даставілі з агульным пераахалоджваннем арганізму ў Скідзельскую бальніцу.

 

МНС нагадвае, што рыбалка з лёду і проста выхад на лёд пры цяперашнім цёплым надвор’і – небяспечна і можа скончыцца нават смерцю.