Жывы квэст, Чайкоўскі з П’яцолам і кватэрнік: куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 5-7 лютага

|

Выстава “Жывапіс іголкай” Тамары Шымановіч

 

На выстаўцы будзе прадстаўлена 35 вышываных твораў, выкананых у тэхніцы “крыж” і “паўкрыж”. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць працы, вышытыя па матывах карцін Жана-Эцьена Ліатара “Шакаладніца”, Леанарда да Вінчы “Мона Ліза”, Рафаэля Санці “Мадонна” і іншых. Працы вельмі рэалістычныя і на адлегласці нагадваюць творы жывапісу.

 

Калі: вернісаж 5 лютага, 16.00, выстава адкрыта штодзённа акрамя панядзелка з 10.00 да 18.00

Дзе: Музеі гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37

За колькі: вернісаж бясплатна

 

 

Выстава Алеся Сурава “Опус №50 “Лірычны”

 

Алесь Сураў – гарадзенскі мастак, працаваў у Тэатры лялек, зараз мастак-пастаноўшчык Драмтэатра. Заслужыў сабе імідж неардынарнага чалавека, ледзь не нонканфарміста.

 

Калі: 5 лютага, 17.00

Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3

За колькі: бясплатна

 

 

Курсы па ліндзі-хоп

 

Ліндзі-хоп – свінгавы танец родам з Амерыкі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Навучаць танцаваць Сяргей і Карына з Кракава.

 

Калі: 5 і 6 лютага, 18.00−21.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: запытацца і запісацца можна на пошце [email protected]

 

 

Спектакль “Девичник над вечным покоем”

 

Пастаноўка расказвае пра трох сябровак, немаладых ужо жанчын. Калісьці яны сябравалі сем’ямі, а калі іх мужы адыйшлі ў іншы свет, жанчыны пачалі ладзіць штомесячныя дзявочнікі на могілках. Да смерці мужчын жанчыны паставіліся па-рознаму. Адна сяброўка не можа ўявіць сваё жыццё без мужа, а іншыя спадзяваюцца сустрэць каханне і пражыць рэшту жыцця ў радасці.


Калі: 5 і 6 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35  

За колькі: 55-60 тыс.

 

 

Кватэрнік Цімафея Яравікова і Алега Сухарава

 

Цімафей Яравікоў, лідар гурта “Сердце дурака”, завітае з гітарыстам Аляксандрам Балберавым. Творчасць Цімафея прыйдзецца даспадобы ўсім аматарам шчырых, трапных, глыбокіх тэкстаў ды якаснай рок-паэзіі. Да яго далучыцца ўкраінскі бард Алег Сухараў.

 

Калі: 5 лютага, 20.00

Дзе: можна даведацца па тэл. +375336247091

За колькі: падзякі ў капялюш

 

 

Начная гульнятэка ад клуба “Портал”

 

Вас чакаюць некалькі дзесяткаў настольных гульняў, добрая кампанія і кава з пячэнькамі.  

Калі: 5 лютага, 20.00

Дзе: “Портал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 60 тыс.

 

 

Жывы квэст “Проклятие фараона”


Забаўляльны цэнтр Funattic 6 лютага прэзентуе квэст пра археалагічныя раскопкі ў Егіпце з мноствам загадак, магічных артэфактаў, таямніц і інтрыг.

Калі: 6 лютага, 16.00-20.00

Дзе: GoGoPizza, вул. Маркса, 10

За колькі: 180 тыс. руб. (30 тыс. з якіх – перадзамова напояў і закусак у бары).



Тэатральная пятніца

 

Кожную пятніцу ў “Краме Ц” на вялікім экране глядзяць і абмяркоўваюць цікавыя сучасныя і старыя пастаноўкі. Гэтым разам – запіс монаспектакля “Мёртвыя душы” Аляксандра Філіпенкі, рэжысёр Марк Разоўскі.

 

Калі: 5 лютага, 20.00

Дзе: “Крама Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: падзякі ў капялюш

 

 

Workshop па акторскім майстэрстве

 

Унікальная магчымасць развіць свой творчы патэнцыял, папрацаваць над акцёрскім майстэрствам і спазнаць глыбей свой унутраны свет. Вядучая – адна з кіраўнічак і акторка кракаўскага незалежнага Тэатру74 Карына Шорац.

 

Калі: 7 лютага, 14.00

Дзе: “Портал”, вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: запытацца і запісацца можна на пошце [email protected]

 

 

Канцэрт “Поры году”

 

Знакамітыя на ўвесь свет беларускія музыкі маладога пакалення – скрыпач Арцём Шышкоў, віяланчэліст Іван Карызна і піяніст Кірыл Кедук – упершыню за шмат гадоў збяруцца разам, каб выканаць “Поры году” Пятра Чайкоўскага і Астара Пьяцолы ў канцэртным туры па гарадах Беларусі.


Калі: 7 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35  

За колькі: 60 – 80 тыс.