У 2015 годзе на Гарадзеншчыне раскрыты ўсе забойствы, знізілася колькасць ДТЗ, але пабольшала хатняга гвалту
Вадзім Сіняўскі распавёў, што большасць пастаўленых летась задач удалося паспяхова вырашыць. У падцверджанне сваіх словаў ён прывёў вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага па даручэнні Прэзідэнта Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам аб рабоце праваахоўных і кантралюючых органаў, судоў і карупцыйнай абстаноўцы ў краіне (усяго было апытана 1575 рэспандэнтаў ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, шэрагу раённых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў).
Вынік Гродзенскай вобласці паводле гэтага даследвання лепшыя, чым у сярэднім па рэспубліцы (43% і 6% суадносна)
Вынікі апытання па адчуванні сябе ў бяспецы ў сярод гарадзенцаў лепшыя ў краіне (сярэдні вынік 82%).
Было адзначана павышэнне эфектыўнасці працы па выяўленню злачынстваў эканамічнай скіраванасці. Адзначана, што з абарота вынята таварна-матэр’яльных каштаўнасцяў на суму большую за 75,4 млрд. рублёў
На 19% павысілася колькасць задакументаваных фактаў збыту наркатычных рэчываў
Таксама начальнік УУС адзначыў, што прынятыя меры спрыялі зніжэнню колькасці зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў.
Распавядаючы пра крымінагенную сітуацыю ў рэгіёне, Вадзім Сіняўскі адзначыў скарачэнне цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў на 12,1%.
Пры гэтым кіраўнік УУС адзначыў, што раскрыты ўсе факты забойстваў, наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і гвалту.
Леташнюю абстаноўку з сямейна-бытавым гвалтам палкоўнік Сіняўскі назваў напружанай, і запэўніў, хто ў бягучым годзе гэтаму боку працы будзе надавацца павышаная ўвага.
Сярод актуальных пытанняў да вырашэння на бягучы год быў адзначаны рост падлеткавых злачынстваў у 15 раёнах вобласці і не раскрыты шэраг кватэрных крадзяжоў, здзейсненых кваліфікаваным спосабам, што доўжацца трэці год запар. У 2014 годзе іх было 13 (у тым ліку 5 цяжкіх), а ў 2015 – 23 (у тым ліку 7 цяжкіх).
Што тычыцца фармату канферэнцыі, то адначасова з яе правядзеннем ішла ан-лайн трансляцыя ў групе УУС Гродзенскага аблвыканкама ВКонтакте.