НЛА за вакном і стрэлы на вуліцы: гарадзенскія выратавальнікі падзяліліся смешнымі званкамі на нумар “101”
Гэтым разам наведнікі сайта могуць паслухаць размову з надта ўзбуджанай кабетай, якая сцвярджае, што па-суседству з ёй нехта страляе. Аднак стрэлы чуе толькі яна адна.
Герой другой размовы – сталы мужчына, які бачыць некалькі лятаючых талерак, але не можа іх сфатаграфаваць. Праз аб’ектыў фотаапарата яны робяцца нябачнымі.
У некаторых выпадках дыспетчару застаецца толькі сказаць, што выклік прыняты і МНС будзе прымаць меры.