6

|

Сябры гарадзенскага хоспіса і валанцёры пастроіліся ў велізарны лагатып арганізацыі – сэрца. Дадзеным флэшмобам і стартавала акцыя “Падай руку дапамогi” у Дзень інвалідаў

Акцыя накіравана на фарміраванне станоўчага іміджу людзей з інваліднасцю, адносін да іх як да роўных “.

Эстафету ў хуткiм  часе падхопяць усе гарадзенскія школы. У іх пройдуць заняткі аб правільным стаўленні да інвалідаў.

5 снежня акцыя працягнецца спектаклем “Я-мы”, які пройдзе ў гарадзенскай лютэранскай кірсе. Гэтую п’есу дзеці-інваліды ставяць штогод ужо на працягу 7 гадоў сумесна з валанцёрамі, прафесійнымі музыкамі і акцёрамі.

У цяперашні час у Гродна пражываюць каля 1,1 тыс. дзяцей-інвалідаў.