Свяцкі палац не патрэбен нават Нацбанку
У адзеле адукацыі Гродзенскага раёна, на балансе якога знаходзіцца ўнікальны комплекс, карэспандэнту TUT.BY сказалі, што перагаворы з Нацбанкам вядуцца, а ў іх саміх няма грошай на рэстаўрацыю палаца.
Пакуль улады шукаюць таго, хто можа адбудаваць палац Валовічаў 18 ст., унікальны помнік гісторыі і архітэктуры ўсё больш разбураецца: па столях ўнутры памяшканняў палаца, а таксама па сценах знадворку цячэ вада, у выніку чаго сцены абвальваюцца.
Эвалюцыю разбурэння палаца з 2007 па 2009 год можна пабачыць у фотагалерэі на сайце гарадзенскіх краязнаўцаў http://harodnia.com/ .
Паводле tut.by
Фота dzivactva.blog.tut.by