Праблема згуртавала: Гарадзенцы аднаўляюць згарэлы прытулак для бяздомных жывёл
Прытулак для бяздомных жывёлаў загарэўся ўвечары 23 жніўня. Пажар удалося хутка ліквідаваць, усіх жывёлаў выратавалі.

Зараз частка з іх знаходзіцца на ператрымцы, а хтосьцi ўжо вярнуўся назад у прыют.

Валанцёры выражаюць удзячнасць жыхарам горада за падтрымку ў складанай сітуацыі:
– Зараз штодня прыязджаюць людзі, гатовыя бязвыплатна дапамагаць: узяць бяздомных сабак да сябе, працаваць на будаўніцтве новых вальераў. Можна нават сказаць, што гэта праблема аб’яднала нераўнадушных гарадзенцаў. Спадзяюся, што надалей і ўлады будуць ставіцца да нас больш прыязна. – распавяла валанцёр Кацярына

За некалькі мінулых пасля здарэння дзён валанцёры паспелі разабраць абгарэлыя дошкі, адрамантаваць столь і пашкоджаную сцяну, аднавіць некалькi некалькі вальераў.

Прытулак ўсё яшчэ мае патрэбу ў мужчынскіх руках: штодня прывозяць будматэрыялы, якія трэба разгружаць, працягваецца праца па раманту дома.

Варта адзначыць, што частка сабак ўжо вярнулася ў прытулак, яны знаходзяцца ў адрэканструяваных вальерах.

Валанцёры выказалі публічную падзяку супрацоўнікам МНС, якія ўвечары 23 жніўня выратавалі ўсіх сабак.


Здымкі Руслана Кулевіча
Чытай таксама:
“Гарадзенская лялька” з “Адданым сэрцам”: майстры зладзілі продаж цацак на карысць бяздомных жывёлаў
Усім патрэбен дом: гарадзенскія мадэлі заклікаюць дапамагаць бадзялым жывёлам
Каб жывёлам было цёпла: гарадзенцы падпісваюць петыцыю да старшыні гарвыканкама
