Будзьма беларусамі: геаграфія мясцін Гарадзеншчыны, дзе вучацца па-беларуску

|

У якіх  раёнах Гарадзеншчыны  да беларускай мовы ставяцца больш па-дзяржаўнаму? Ніжэй Вы знойдзеце адказ і на гэтае пытанне.

 

Паважаныя бацькі, для падачы заяў у першыя беларускія класы па Гарадзенскай вобласці можна арыентавацца па школах, дзе створаны беларускія класы ў папярэднія гады.

 

Дадатковую інфармацыю (нумары тэлефонаў) па беларускіх школах вобласці можна знайсці праз інтэрнэт-сайты школ і праз раённыя аддзелы адукацыі.

 

Ініцыятыўныя бацькі разам з грамадскімі арганізацыямі (ТБМ, ТБШ, саюзы пісьменнікаў) і настаўнікамі ствараюць для сваіх дзяцей беларускія класы. Спадзявацца ў гэтым пытанні трэба найперш на сябе. Калі ёсць жаданне, то праз інтэрнэт можна знайсці аднадумцаў амаль у любым горадзе і раёне вобласці і арганізаваць ініцыятыву. Такую важную справу нельга кідаць на самацёк.

 

Пытанні для кансультацый па стварэнні беларускіх класаў можна задаваць па ніжэйпрыведзеных тэлефонах ці дасылаць на эл.пошту Гарадзенскага ТБМ: [email protected]

 

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)


Табліца №1

Дынаміка колькасці беларускіх класаў і вучняў у рускамоўных  школах Гарадзенскай вобласці за 2011-2014 гг.

 У апошнім радку і слупку  звесткі прыблізныя, бо сітуацыя зменлівая.

 

Табліца№ 2

Беларускія класы і вучні ў Гарадзенскай вобласці

ў рускамоўных школах на 1.09.2014г.

Пакуль дакладна невядома пра Астравецкі раён. Ці зніклі ранейшыя беларускія класы, ці была нейкая абмылка.  У апошнім радку і слупку  некаторыя звесткі  прыблізныя, бо сітуацыя з колькасцю дзяцей зменлівая.

 

Зялёным колерам выдзелены раёны, якія маюць  больш 100 чалавек у рускамоўных школах.

 

Самыя лепшыя паказчыкі ў 5  раёнах Гарадзеншчыны, дзе па-дзяржаўнаму ставяцца да беларукай  мовы (бацькі, грамадскія арганізацыі і ўлады): Гродзенскі, Лідскі, Слонімскі, Шчучынскі, Ваўкавыскі.


Чырвоным колерам пазначаны два самых горшых раёна Гарадзенскай вобласці, якія не адкрылі за апошнія 5 гадоў ніводнага беларускага класа ў рускіх школах: Воранаўскі (самы “польскі” раён па перапсу 2009г.) і Бераставіцкі.


Недалёка “адстаў” Карэліцкі (самы “беларускі” раён Гарадзенскай вобласці па перапісу насельніцтва 2009 г.) і Дзятлаўскі.

 

Нягледзячы на гучныя заявы кіраўніцтва Беларусі па папулярызацыі беларускай мовы, 2014 год стаў для Гарадзеншчыны самым нізкім па колькасці дзяцей, якія пайшлі ў першыя беларускія класы ў рускамоўных школах.


Калі ў мінулыя гады звычайна не набіралі ў першыя беларускія класы ў 5-8 раёнах вобласці, то у 2014 г. – у 9 раёнах. Мясцовы сабатаж?

 

Табліца№3

Колькасць беларускіх школ  і вучняў у 17 раёнах Гарадзенскай вобласці на 1.09.2014 г.     

align=”” width=”515″ height=”282″ > 

У 2014 г. у першыя класы вобласці ва ўсе тыпы школ з рознымі мовамі навучання пайшло 11969 чалавек. Дакладных звестак пра колькасць дзяцей, якія пайшлі ў першыя класы ў школы з беларускай мовай мы не атрымалі. Але маем агульныя звесткі па колькасці вучняў ў школах Гарадзеншчыны з беларускай мовай выкладання – 17551 вучань. У васьмі раёнах Гарадзенскай вобласці у беларускіх школах вучыцца менш 1000 чалавек – Бераставіцкі, Гродзенскі, Дзятлаўскі і інш. (пазначаны чырвоным колерам). Па колькасці беларускіх школ у сельскай мясцовасці – Гродзенскі раён самы горшы ў вобласці (4 школы засталося на самы вялікі па плошчы ў Гарадзенскай вобласці раён).

 

Праўда, назіраецца і адваротны працэс. У розных гарадах вобласці  і буйных паселішчах за апошнія 5 гадоў былі адкрыты  ў рускамоўных школах шматлікія беларускія класы.

 

Беларускамоўныя на сёння ведаюць і рускую, і беларускую мовы, таму як ніхто адпавядаюць імператыву сучаснасці. Альтэрнатывы шматмоўю ў цывілізаваным свеце сёння не існуе.

 

Выдатнае валоданне як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Вы сябе паважаеце?


Не звяртайце ўвагу на іншых, калі ў моўным пытанні вы з імі не згодны, рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!


У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе Вы зможаце добра авалодаць і рускай, і  беларускай мовамі.


Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым. Дык будзьма  беларусамі!


Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)

 

Эл.пошта: [email protected]

 

Нагадаем, з 1 чэрвеня да канца жніўня бацькі будуць падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзяцей па-беларуску. Раней “Твой стыль” пісаў пра школы і садкі Гродна, дзе вучацца па-беларуску, а таксама школы Гарадзенскага раёна з беларускімі класамі. Запрашаем і вас выбраць беларускую мову для сваіх дзетак!