“Неба” Аляксандра Сільвановіча
“Сонца”, “У небе”, “Анёл”, “12 месяцаў” – гэтыя ды іншыя працы адкрываюць містычны свет таемных сфераў Аляксандра Сільвановіча.
Сярод іх частка напісаная адмыслова для праекту “Неба” за апошнія два гады, частка – яшчэ ў далёкія 90-я.
Арыгінальныя карціны Сільвановіча нагадваюць ці тое арнаменты, ці тое піктаграмы, а часам нават дзіцячыя малюнкі.
Мова сімвалаў – акурат той спосаб, які дапамагае мастаку ўзвысіць зямное да нябёснага.
Фотаздымкі з выставы глядзіце ў матэрыяле У Гродне адкрылася выстава да юбілею Аляксандра Сільвановіча
Бліжэй пазнаёміцца з сусветам міфаў і казак, увечненых мастаком на халсце альбо дрэве, наведвальнікі змогуць у гарадзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшкі да 14-га чэрвеня.
А мы пакуль прапаноўвае зрабіць кароткае віртуальнае падарожжа па выставе.