Аляксандр Краўцэвіч прэзентаваў працяг “Гісторыі ВКЛ”

Як расказаў аўтар, гэта літаратурна апрацаваная кніга-манаграфія, якая будзе карысна студэнтам, школьнікам і ўсім, хто хоча ведаць гісторыю.

“Гісторыя ВКЛ” паказвае, у якой ступені нейкія падзеі залежалі ад чалавека. У кнізе можна знайсці апісанне знешнасці князёў.

“Гісторыя ВКЛ” выйшла накладам у 1000 экзэмпляраў. Паводле гісторыка палову з іх ужо разабралі.

Пра адметнасці кнігі расказаў рэцэнзент кнігі Аляксандр Смалянчук (на здымку):

– У кнізе шмат увагі надаецца чалавечым постацям, а як такой эгадакументальнай літаратуры ў нас няма. Важна і тое, што ўсе падзеі тут упісаны ў еўрапейскі кантэкст.
Краўцэвіч у кнізе называе ВКЛ “супердзяржавай”, наўмысна абыходзячы тэрмін “імперыя”.
– Вялікае княства было імперыяй па тэрыторыі, але не па палітыцы. Імперская палітыка – гэта навязванне сваіх грамадскіх парадкаў і мовы, як гэта зараз робіць Расія. А ВКЛ давала заваёванным тэрыторыям аўтаномію, кіруючыся прынцыпам “не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны”.

Кнігу можна было набыць або выйграць у віктарыне. Гэтым разам было аж чатыры пераможцы.

“Гісторыю ВКЛ” пашчасціла атрымаць і леташнім пераможцам віктарыны – студэнтам-гісторыкам ГрДУ.

Іншыя кнігі, торбачкі ад тэлеканалу “Белсат” і дыскі Андрэя Хадановіча можна было выйграць у латэрэю.

Дачка аўтара Юлія дапамагла вызначыць двадцаць пераможцаў шляхам лесавання.

Пасля прэзентацыі да Краўцэвіча выстраілася чарга на аўтограф-сесію.



У гэты час можна было патанцаваць пад сярэднявечную музыку ад менскага гурта “Літы талер”.

Фота аўтара
