Восьмая гродзенская дыктоўка прайшла 28 сакавіка
Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэту гісторык Андрэй Чарнякевіч прачытаў лекцыю і расказаў пра адкрыццё беларускамоўнай школы ў будынку праваслаўнага манастыра, дзе зараз месціца Драматычны тэатр.

Паэтка Ала Петрушкевіч зачытала абраны для дыктоўкі тэкст Зоські Верас, якая да Сусветнай вайны была актывісткай Гуртка Беларускай Моладзі ў Гродне.

Бард Віктар Шалкевіч заспяваў для гасцей дыктоўкі.

align=”” width=”515″ height=”344″ >



Алесь Кіркевіч, Наша Ніва.
Фота: Аляксандр Саенка
