У Гродне пройдзе вечарына памяці Юрыя Гуменюка
Імпрэзу ў гонар яго памяці ладзяць сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў” і Саюзу Беларускіх пісьменнікаў.

У час сустрэчы будуць чытацца вершы Гумянюка (на здымку вышэй).

Яго сябр Алесь Аркуш (на здымку ўверсе) прэзентуе сваю кнігу “Мясцовы час”, а таксама распавядзе пра зборнік твораў Юрыя Гуменюка “Краіна нязьдзейсьненых мараў”, укладзены сябрамі паэта.

Імпрэза пачнецца 16-га студзеня а 17-00 гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48 A – 63. Уваход вольны.
