Расійскі алігарх Вексельберг хоча мадэрнізаваць Гродзенскую і Мінскую ЦЭЦ

У кастрычніку Уральскі турбінны завод, які ўваходзіць у «Ранову», і беларускае дзяржаўнае аб’яднанне «Белэнерга» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

 

«Я быў у Беларусі ў мінулым месяцы, сустракаўся і з прэм’ерам, і з міністрам энергетыкі. Мы падпісалі пагадненне з «Белэнерга» аб тым, што рухаемся наперад у гэтай частцы», — расказаў дырэктар па развіцці высокатэхналагічных актываў групы Міхаіл Ліфшыц.

 

Гаворка ішла аб рэканструкцыі Мінскай ЦЭЦ-3 і мадэрнізацыі турбіны Гродзенскай ЦЭЦ-2, а таксама ў перспектыве пра пастаўку запчастак і сэрвісных паслугах.

 

Па Мінскай ЦЭЦ кошт работ і абсталявання не агучваўся. Але па інфармацыі агенцтва «Прайм», па Гродзенскай ЦЭЦ пачатковы кошт тэндару складзе каля 1 млрд расійскіх рублёў (амаль 22 млн даляраў).

 

“Наша Ніва”


Даведка ТС:

Гарадзенская цеплаэлектрацэнтраль была збудаваная ў 1970-м годзе.

Сёння на прадпрыемстве працуе больш за 500 чалавек.