“Нёман” адчыняе Ісландыю
Дарога на далёкую выспу заняла ў гарадзенцаў 17 гадзін.

Павал Савіцкі і Аляксандр Анюкевіч у віленскім аэрапорце
Вылет з Вільні, перасадка ў Хельсінкі, пералёт да Рэйк’явіка і каманда, нарэшце, засяляецца ў “Гранд Атэль”.

Пад крылом самалёта – Хельсінкі

Ісландская рэзыдэнцыя “Нёмана”
У сераду ў нашых футбалістаў было крыху часу, каб прагуляцца па сталіцы Ісландыі і пафатаграфавацца на фоне мясцовых адметнасцяў.

На беразе суровага акіяну

Ігар Ясінскі поўны аптымізму

Аляксандр Анюкевіч – сама сур’ёзнасць

Сустрэча з “Хабнаф’ёрдурам” адбудзецца 24 ліпеня позна ўвечары.
Нагадаем, што ў першай сустрэчы, якая праходзіла 17 ліпеня ў Гродне, каманды згулялі ўнічыю 1-1.
Для выхаду ў наступны раўнд гарадзенцам патрэбная перамога альбо нічыя з лікам 2-2, 3-3 і вышэй.
Пераможца гэтай пары згуляе ў наступным раўндзе Лігі Еўропы з пераможцам пары “Эльфсборг”, Швецыя – “Інтэр”, Азербайджан.

Спадзяемся, што такі цудоўны настрой захаваецца ў нашых хлопцаў і пасля гульні з ісландцамі!
Фота з афіцыйных старонак “Нёмана” у сацыяльных сетках
