Ажыўшыя скульптуры Радэна завіталі ў Гродна

Выстава, якая складаецца з 10 фота – плён працы ізраільскага мастака бодзіарта Славы Адама і фатографа Юлі Зільбергольц. На першы погляд падаецца, што на фотаздымках – скульптуры. Але насамрэч гэта мадэлі, пакрытыя адмысловай акрылавай фарбай на мяду. “Каб не трэскалася”, – удакладняе Слава Адам.

“Мадэлі падбіраліся з дакладнасцю па прапорцыях цела, – тлумачыць мастак, – каб адпавядалі радэнаўскім кампазіцыям. А фарба для цела зусім не шкодная, яе можна нават есці”.

 

На адкрыцці выстава атмасферу стваралі таксама дзве гарадзенскія мадэлі, якіх Слава Адам абмаляваў акурат перад імпрэзай.

Выстава ўжо была, акрамя роднага Ізраіля, ва Украіне, Фінляндыі ды Літве. У Беларусі дадзены праект прадстаўлены ўпершыню. Зірнуць на фота ў антыкавярні “Жывы час” можна будзе да 5 чэрвеня.

 

Здымкі Mark Harl