Габрэйская абшчына Гродна адзначыць 625-годдзе
У планах – забаўляльная праграма ў Вялікай харальнай сінагозе і выстава карцін, прысвечаных гісторыі габрэйскай абшчыны Гродна.
Гарадзенскія габрэі адлічваюць гісторыю сваёй абшчыны з 18 чэрвеня 1389 года – даты надання князям Вітаўтам прывілею, які вызваліў сінагогу і могілкі ад падаткаў. Праўда, ужо дастаткова працяглы час лічыцца, што дакумент несапраўдны і з’яўляецца фальсіфікатам XVI ст. Гэта не замінае дапускаць, што габрэі насамрэч пасяліліся ў Гродне акурат у часы Вітаўта. У ВКЛ гарадзенская абшчына была адной з пяці найбуйнейшых.
Паводле Агенцтва Габрэйскіх Навін
Здымак bhsinagoga.by