Навучальны курс MediaStudio працягвае набор! Прэзентацыя пройдзе 27 лютага

|

Тады запрашаем узяць удзел у эксклюзіўным навучальным курсе MediaStudio-2014!

 

MediaStudio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год). Першасная адукацыя значэння не мае.

 

Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:

 

– інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных;

– фотажурналістыка;

– здымкі і мантаж відэа.

 

Курс “Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём разнастайнай інфармацыі. Вы даведаецеся, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы, пазнаёміцеся з сэрвісамі і інструментамі, якія дазваляюць візуалізаваць тое, што вас цікавіць і чым вы займаецеся: гісторыю ўласнай сям’і, дзейнасць сваёй фірмы або арганізацыі і г.д. Пажадана мець ноўтбук.

 

Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку  здымкаў на сваім камп’ютары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю, навучацца рабіць фотарэпартажы для СМІ. Пажадана мець уласны фотаапарат.

 

На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх  здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя ролікі і фільмы. Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа для СМІ. Пажадана мець уласны ноўтбук і тэхніку, якая здольная здымаць відэа.

 

Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова.

 

Тэрмін навучання: сакавік-чэрвень 2014 года.

 

Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час. У межах кожнага з курсаў MediaStudio прадугледжаныя таксама два аднадзённыя трэнінгі.

 

Кошт навучання на адным курсе складае 300 тысяч беларускіх рублёў. Калі вы абіраеце 2 курсы, то кошт навучання за два курсы складае 500 тысяч, калі тры курсы – 600 тысяч рублёў.

 

Перавагамі MediaStudio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.

 

Вядучымі курса з’ўяляюцца практыкі з вялікім досведам працы, якія валодаюць тэхналогіямі інтэрактыўнага навучання.

 

Запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ на ўдзел вы можаце анлайн або падчас прэзентацыі праекта MediaStudio. Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў 19.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (другі паверх).

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:  8 (029) 587-43-90 (Інга) і email: [email protected]