Папяровыя мадэлі замкаў Гарадзеншчыны — у падарунак маленькім беларусам

|

Так стварэнне папяровых замкаў для дачкi паступова пераўтварылася ў больш масштабны праект, вынiкам якога стала ўзнiкненне серыi папяровых набораў дзiцячай творчасцi «Замкi Беларусi».

 

Узнiкла пытанне: чаму б не рабiць такiя замкi таксама i для ўсiх беларускiх дзетак, каб яны разам са сваiмi бацькамi маглi займацца творчасцю, адначасова вывучаючы гicторыю роднага краю.

 

На гэты момант у серыю ўваходзяць замак Вiтаўта ў Гродне, замак Гедымiна ў Лiдзе, Мiрскi замак, скончана праца над Мажэйкаўскай царквой-крэпасцю.

 

Кожны набор уключае ў сябе гiстарычную даведку, iнструкцыю па складанні замка, мадэль замка ў разгортцы на 3-5 старонках А4, сувенiрны магнiцiк.

 

На думку стваральнікаў праекта, такія мадэлі могуць паспяхова выкарыстоўвацца бацькамі і дзецьмі дома, настаўнікамі на ўроках гісторыі Беларусі — у якасці нагляднага дапаможніка, і проста стаць добрым падарункам маленькаму беларусу.

 

Замовіць любы камплект з серыі «Замкі Беларусі» можна па тэл.: +375 29 352-07-52, а таксама па e-mail: [email protected].

Магчыма адпраўка поштай (па Беларусі бясплатна).