Беларусь гатовая пачаць перамовы аб падпісанні дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму з Еўрасаюзам

|

“Сёння з боку Беларусі прагучала заява аб гатоўнасці да пачатку перамоў аб падпісанні дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму з Еўрасаюзам”, — сказаў Барозу.

 

У выніковай дэкларацыі саміту адзначаецца, што “ўдзельнікі Віленскага саміту чакаюць на пачатак перамоваў аб Пагадненні аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі”.

 

На сустрэчы Уладзіміра Макея (на фота) з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім Беларусь пацвердзіла жаданне спрасціць візавы рэжым з Беларуссю.

 

“Сёння настаў час, калі можна весці размову аб пачатку перамоваў з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Гэта ўстаноўка прэзідэнта нашай краіны. Ён сыходзіў з таго, што гэта будзе выгадна для канкрэтнага простага чалавека, для нашых людзей. І гэты будзе вельмі пазітыўна разглядацца людзьмі”, — заявіў Макей у інтэрв’ю Еўрарадыё.


Макей адзначыў, што “калі будзе канструктыўны настрой з абодвух бакоў”, то праблема будзе вырашаная “за кароткі час”.

 

Еўрапейскі саюз неаднаразова прапаноўваў Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Калі дамова аб спрашчэнні (фасілітацыі) будзе падпісаная, беларусы будуць плаціць за візы 35 еўра замест існых 60, візы будуць выдавацца хутчэй, а некаторыя катэгорыі грамадзян атрымаюць іх бясплатна. Беларусь – адзіная краіна Усходняга партнёрства, якая не мае пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС.

 

Крыніца novisa.by

Здымак delfi.lt