У Гродне выступіць дачка Чэслава Немэна
Гарадзенскія слухачы пачуюць не толькі найбольш вядомыя хіты Чэслава Немэна, але перадусім яго творчасць з больш позніх альбомаў, такіх як “Terra Deflorata” ці “Spodchmurykapelusza”. Іх Чэслаў Немэн ствараў самастойна, з дапамогай шматлікага электроннага інструментарыя. Дачка спевака “перакладае” гэтыя творы на мову інструментальнай музыкі.
Пачатак канцэрта ў 19.00. Білеты на канцэрт можна набыць у Драмтэатры.
На наступны дзень, 9 снежня, спадарыні Малгажата і Наталля наведаюць дом Немэна ў Васілішках.
Выступ Наталлі Немэн на фестывалі ў Аполі ў чэрвені 2013 з песняй яе бацькі “Dziwny jest ten świat”
Песня “Trąbodzwonnik” з недаацэненай кружэлкі Чэслава Немэна “spodchmurykapelusza” з 2001 г. Версія Наталлі Немэн
Арганізуюць канцэрт Генеральнае Консульства Польшчы ў Гродне, Драматычны тэатр і Гродзенская філармонія пры медыйнай падтрымцы сайта “Твой стыль”.
Здымак East News