У Скідзелі пенсіянер на ровары загінуў пад цягніком
На чырвоны сігнал светлафора аўтамабілі спыніліся. Мужчына на ровары іх аб’ехаў і накіраваўся праз пуці.
У гэты момант да станцыі набліжаўся пасажырскі цягнік.
Машыніст падаў гукавы сігнал, спрабаваў затармазіць, але не здолеў пазбегнуць наезда.
Цягнік ударыў у задняе кола ровара, мужчына загінуў на месцы.
Сваякі загінулага сцвярджаюць, што перад аварыяй 68-гадовы пенсіянер не ўжываў алкаголю.
Следчы камітэт распачаў праверку.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці здарылася 5 няшчасных выпадкаў на чыгунцы. Чацьвёра загінулі, адзін чалавек атрымаў траўмы.
За такі ж перыяд мінулага году няшчасных выпадкаў было 11: пяцёра атрымалі раненні, яшчэ пяцёра – загінулі, зафіксаваны адзін выпадак самазабойства.
Большасць трагедый здарылася з-за таго, што пацярпелыя парушалі правілы бяспечных паводзін, нярэдка ахвярамі здарэнняў былі людзі ў стане алкагольнага апьянення.
Паводле http://belta.by
Здымак http://grodno24.com