Пераход суседзяў на зімовы час зменіць расклад руху міжнароднага транспарту ў Гродне
У сувязі з гэтым, у Гродне з наступнай нядзелі зменіцца расклад руху цягнікоў у Польшчу.
Цягнік Гродна-Беласток будзе адпраўляцца на гадзіну пазьней: у 6.50 і 17.43.
У Гродна беластоцкія цягнікі будуць прыбываць у 16.13 і 1.49.
Аўтобус Гродна-Коўна будзе адпраўляцца ў Гродзенскага аўтавакзала ў 16.00.
Гарадзенскія міжнародныя перавозчыкі пакуль змяняць расклад на зімовы перыяд не збіраюцца.
Ад пераводу гадзіннікаў на сезонны час Беларусь следам за Расіяй адмовілася год таму.