“Твой стыль” запрашае на курс для пачынаючых журналістаў
Вядучыя курсу – вядомыя журналісты.
Каб запісацца на ўдзел у курсе, трэба да 1 лістапада даслаць на адрас [email protected] заяўку ў адвольнай форме, якая ўтрымлівала б:
– імя і прозвішча,
– кантактны тэлефон,
– кароткую інфармацыю пра асобу (узрост, месца вучобы або працы, досвет у журналістыцы, калі такі ёсць),
– тлумачэнне матывацыі ўдзелу ў курсе (гэты пункт вельмі важны для нас пры адборы ўдзельнікаў, таму просім тлумачыць сваю зацікаўленасць разгорнута!).
Курс будзе праходзіць у вечаровых гадзінах цягам некалькіх дзён у перыяд 4-8 лістапада. Дакладныя дні і гадзіны будуць паведамлены зацікаўленым асобам пасля завяршэння адбору ўдзельнікаў.
Малюнак webpublicapress.net