Дапамога выратавальнікаў спатрэбілася каню

|

Без іх дапамогі вызваліць каня з палону было немагчыма.

Аказалася, непадалёк ад прывязанай жывёліны на лузе быў прыкрыты лістом шыферу закінуты калодзеж глыбінёй каля 6 метраў.

Туда конь і трапіў.

Калі байцы пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі г.п. Воранава прыбылі на месца, з вады высоўвалася толькі галава жывёліны.

Колькі конь прастаяў такім чынам – невядома.

Яго ратавалі з дапамогай гаспадарчага рукава, выратавальнай вяроўкі і трактара Амкадор.

Стан Малышкі аказаўся лепшы, чым можна было чакаць.

Ветэрынар запэўніў, што абыйшлося без пераломаў.

 

Паводле http://mchs.gov.by