Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” ў авертайме абыгралi мінскае “Юнацтва”
У самым дэбюце сустрэчы вызначыліся гаспадары – дакладным кідком адзначыўся Аляксандр Абакунчык. Хутка Яраславу Крыстэку ўдалося зраўняць лiк, пры колькаснай перавазе.
У другой дваццаціхвілінцы “Нёман” зноў рэалізаваў большасць, вывесці каманду наперад атрымалася ў Яўгена Нагачова.
У трэцім перыядзе “Юнацтва” зраўняла лік намаганнямі Максіма Слыша. Аднак праз пяць хвілін Іван Усенка зноў забіў у большасці. Здавалася, матч так і завершыцца, але за 50 секунд да фінальнай сірэны Сяргей Шэлег аднавіў раўнавагу.
У авертайме фартуна ўсміхнулася хакеістам “Нёмана” – Аляксандр Мацярухін стаў галоўным героем матчу.
Цікавы факт: сёння гарадзенская каманда ў самым пачатку прапусціла на 57 секундзе, а гэтак жа і прапусціла ў канцоўцы сустрэчы на 58 секундзе. А атрымалася забіць сёння гарадзенцам у асноўны час, толькі пры лікавай перавазе.
“Юнацтва” – “Нёман” 3:4 (АТ) (1:1, 0:1, 2:1, 0:1)
Шайбы закінулі:
1:0 Аляксандр Абакунчык (Алег Шафарэнка , Андрэй Башко) 0:57
1:1 Яраслаў Крыстэк (большасць) (Яўген Нагачоў, Аляксандр Мацярухін) 7:16
1:2 Яўген Нагачоў (большасць) (Андрэй Глебаў, Аляксандр Мацярухін) 27:51
2:2 Максім Слыш (Сяргей Шэлег, Аляксандр Бараўкоў) 48:46
2:3 Іван Усенка (большасць) (Вячаслаў Лісічкін , Яраслаў Масленікаў) 53:23
3:3 Сяргей Шэлег (Георгій Яскевіч, Мікалай Міхайлаў) 59:10
3:4 Аляксандр Мацярухін (Аляксандр Усенка , Яраслаў Крыстэк ) 60:58
align=”left” alt=”ХК Нёман, Дзмітрый Краўчанка” >Дзмітры Краўчанка пасля матчу :
– Хочацца павіншаваць сваю каманду. Усё ж такі перамаглі. На жаль, мала ў нашым чэмпіянаце такіх гульняў: напружаных, дзе барацьба ідзе да канца… Па сваёй камандзе хачу сказаць, што стварэннем момантаў матчы не выйграюць. Выйграюць іх рэалізацыяй. Мы стварылі дастаткова шанцаў у асноўны час, але добра хоць рэалізавалі самы важны ў дадатковы.
Сёння была рэпетыцыя вясновага фіналу?
– Усё можа быць. Мне вельмі хацелася б. З “Юнацтвам” згуляць – наогул выдатна. У нашым чэмпіянаце, паўтаруся, з улікам змен, якія, дай Бог, пойдуць на карысць, засталося мала гульняў з такім напалам.
Таксама стала вядома, што кіраўніцтва хакейнага клуба “Нёман” арганізуе сустрэчу гульцоў і трэнераў каманды са сваімі адданымі прыхільнікамі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.
У сустрэчы прымуць удзел старшыня праўлення клуба Васіль Рудзько, галоўны трэнер команды Дзмiтры Краўчанка, а таксама хакеісты “Нёмана” ў поўным складзе. Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак, 24 верасня, у канферэнц-зале лядовага палаца спорту. Пачатак у 19.00.
Арганізаваць сустрэчу раней не атрымалася шэрагу нявызначанасцяў. Тым не менш, хай і з некаторай затрымкай, клуб лічыць неабходным арганізаваць сустрэчу з заўзятарамі. У ходзе размовы можна будзе задаць любыя пытанні кіраўніку клуба, а таксама гульцам і трэнерам каманды. Запланаваныя фота- і аўтограф-сесіі.
Здымак junost.org