Летнік для аматараў назіранняў за птушкамі запрашае школьнікаў

|

Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервату “Прыбужскае Палессе”.

У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 22 жніўня.

 

Неабходна даслаць на адрас [email protected] (старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ ДзянісуТабунову) наступныя звесткі:

1.Прозвішча, імя, імя па бацьку

2.Узрост

3.Адрас, кантактны тэлефон, у тым ліку хатні

4.Ці з’яўляецеся сябрам АПБ?

5.У якіх мерапрыемствах АПБ удзельнічалі раней?

6.Чаго чакаеце ад летніка?

7.Ці маеце асаблівасці ў харчаванні (напрыклад, вегетарыянства)?

8.Ці маеце турыстычны рыштунак (спальнік, дыванок, намёт)?

 

Неабходна прыкласці скан альбо фота падпісанай бацькамі згоды на ўдзел у летніку па ўзоры: “Я, імя і прозвішча, дазваляю ўдзел майго сына/дачкі (імя, прозвішча, імя па бацьку) у палявым семінары “Юны бёдвотчар”. Дата, подпіс”.

Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт.

Колькасць месцаў абмежаваная.

 

Паводле http://www.ptushki.org

Здымак http://www.visitnorway.com