Аэрапорт “Абухава” прэтэндуе на ўдзел у еўрапейскай лагістычнай сетцы
Нямецкія спецыялісты некалькі дзён даследавалі ў Гродне адпаведнасць аэрапорта патрабаванням лагістычнай кампаніі. Інвестпраект прадставіла СЭЗ “Гроднаінвест”.
На карысць “Абухава” прамаўляе блізкасць да Польшчы і Літвы, а таксама да чугуначнай станцыі Аульс з кантэйнерным тэрміналам і міжнароднай дарогі М6 Варшава – Гродна – Мінск – Масква, наяўнасць адзінаццаці трасаў грамадзянскай авіяцыі над Гроднам. Наш аэрапорт можа стаць месцам дазапраўкі на гэтых авіяцыйных шляхах.
Выснова “за” ці “супраць” уключэння Абухава ў лагістычную сетку будзе зроблена ў Германіі пасля апрацоўкі меркаванняў, сабраных сярок працаўнікоў аэрапорта, бізнэсменаў, студэнтаў у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.
У планах стварыць лагістычны цэнтр для абслугоўвання, апрацоўкі і дастаўкі грузаў паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам. Паркінг для грузавікоў, аўтобусаў, службовых аўтамабіляў, СТА, гасцініца, гандлёва-выставачны цэнтр таксама мяркуюць стварыць у раёне аэрапорта.
На сённяшні дзень у стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра ў Абухава зацікаўлена буйная кітайская карпарацыя па рэалізацыі інфраструктурных праектаў.
Здымак Віталя Дзярнейкі