Звольнены дырэктар гродзенскай ЖКГ, у дачыненні намесніка распачатая крымінальная справа
Крымінальная справа распачатая ў дычыненні намесніка генеральнага дырэктара ЖКГ, які адказваў за капітальны рамонт жылфонда і ўзначальваў тэндэрную камісію, іншыя службовыя асобы таксама прыцягнутыя да адказнасці, паведамляе БелТА.
Вынікі праверкі КДК сталі вядомыя ў канцы чэрвеня.
Высветлілася, што з-за слабага кантролю за праектна-сметнай дакументацыяй, на тэндэр выстаўлялася дакументацыя з састарэлымі расцэнкамі, працамі, якія на практыцы з году на год не выконваліся і пазьней выключаліся з праектаў, але без зніжэння кошту рамонту.
ЖКГ абірала пераможцамі таргоў на правядзенне рамонту арганізацыі, якія парушалі ўмовы таргоў.
Недастатковы кантроль замоўніка за выкананнем падрадчыкам умоваў, паводле якіх яго прызналі пераможцай таргоў, толькі па 2 аб’ектах у Гродне (вул.Горкага, 88 і 92) прывялі да перарасходу бюджэтных сродкаў на 447,9 мільёна рублёў.
Спіс парушэнняў яшчэ доўгі.
Некаторыя з іх былі выпраўленыя яшчэ ў часе праверкі, а падрадчыкі вярнулі суму працэнтаўза карыстанне грашовымі сродкамі.
Сёлета гэта не першы скандал у Гродзенскай ЖКГ.
Некалькі месяцаў таму Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці паводле матэрыялаў Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі распачало крымінальную справу ў дачыненні першага намесніка генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Высветлілася, што чыноўнік два гады атрымліваў хабары ад трэста “Гроднагарбуд”.
Здымак http://www.savefewbucks.com