На выходныя зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
У бліжэйшыя суткі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
Ноччу кароткачасовы дождж, месцамі навальніцы, вецер няўстойлівы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра +12…+14ºС.
Днём 8 чэрвеня ў Гродне навальніца, месцамі моцныя залевы і град, вецер пры навальніцы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра +23…+25ºС, па вобласці да +27ºС.
9 чэрвеня будзе таксама воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
Вецер заходняй чвэрці 4-9 м/с, днём у навальніцу да 14 м/с.
Уначы +11…+16°С, днём +20…+25°С, +27°С.
Пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў некаторых раёнах Гарадзеншчыны “Гроднааблгідрамет” папярэджаваў яшчэ ўчора.
Найвышэйшы – чырвоны – узровень небяспекі назіраўся ўчора на гідралагічным пасту Студзянец у Ваўкавыскім раёне. Там за 1 гадзіну выпала 55 мм ападкаў – 70% месячнай нормы. Падтопленыя вясковыя падворкі, размыта дарога паміж населенымі пунктамі.
Здымак : www.sunhome.ru