Вясна ў горадзе: вазёры талай вады і смецце з-пад снегу
Піўныя бутэлькі, недапалкі і папяровыя кубачкі з блізкай кавярні сёння можа ўбачыць любы турыст і жыхар у цэнтры горада. Верагодна, што так паступаюць начныя наведвальнікі парку або клубаў, размешчаных непадалёк.
Гэта можна назваць “гняздом кава-аўтамата” 🙂
А вось на рагу Азёрскай шашы і вуліцы Карскага вось ужо які год запар утвараецца часовае азярцо. Прычына – тапленне снягоў. Вазярцо дастаткова вялікае, настолькі, што нават пара качак упадабала гэты вадаём.